Готическая культура Франции

Страница: 3/3

У другой палове XIII ст. узнікла новая дзяржава - Вялікае Княства Літоўскае. У гэты час у беларускім дойлідстве з’яўляецца новы тып манументальнага збудавання - замак, які спалучаў у сабе жылыя і абарончыя функцыі, а таксама задачы грамадскага прадстаўніцтва. Заходнія рубяжы ВКЛ аперазаў цэлы ланцуг мураваных замкаў у Крэве, Лідзе, Медніках, Троках, Навагрудку, Гародне і Вільні.

Па планіровачна - кампазіцыйным вырашенні адзначаныя замкі падзеляюцца на два тыпы. Замкі ў Крэве і Лідзе, пабудаваныя ў першай палове XIV ст., уяўляюць тып замка - кастэлі з рэгулярнай формай плана і тучнымі землянымі ўмацаваннямі. Яны ўзведзеныя на нізіннай мясцовасці на насыпным узвышшы і абкружаныя ровам з вадою. Магутныя мураваныя сцены (вышынёй каля 12 м, таўшчынёй 2,75 м) утваралі ў плане неправільны чатырохвугольнік, блізкі да квадрата. Баявую моц сценаў, якія завяршаліся крытымі навяснымі галерэямі і байніцамі, узмацнялі дзве квадратныя ў плане вуглавыя вежы, размешчаныя па дыяганалі замкавага двара. Вежы ўяўлялі з сябе лаканічныя прызматычныя аб’ёмы без вонкавых гарызантальных гляненняў, накрытыя чатырохсхільнымі шатрамі. Унутры яны мелі некалькі ярусаў, перакрытых крыжовымі і нярвюрнымі скляпеннямі. Дапаможныя службы размяшчаліся ў драўляных пабудовах унутры двара ў адрозненне ад рыцарскіх замкаў - канветхаўзаў, якія мелі па перыметры масіўныя мураваныя будынкі з развітай сеткай памяшканняў.

Другі архітэктурны тып уяўляюць нерэгулярныя замкі ў Навагрудку і Гародні, якія працягвалі развіваць традыцыі ўмацаваных гарадзішчаў і дзядзінцаў старажытных гарадоў. Яны размяшчаліся на натуральных узвышшах вышінёй 30 - 40 м і мелі ў плане паліганальную форму, адпаведную рэльефу. Да канца XIV ст. аснову іх складалі драўляныя сцены - гародні ў спалучэнні з адной магутнай мураванай вежай, якія былі ўзведзеныя яшчэ ў XIII ст.

Пасля разгрому Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай бітве (1410 г) будаўніцтва замкаў агульнадзяржаўнага прызначэння скарацілася, але беларускае дойлідства ў цэлым працягвала захоўваць абарончы характар. На мяжы XV - XVI стст. пашыралася будаўніцтва прыватных замкаў. Вышэйшым дасягненнем нацыянальнага ваенна - інжынернага мастацтва пачатку XVI ст. з’яўляецца замак у Міры, які належаў старажытнаму праваслаўнаму феадальнаму роду Іллінічаў. Магутныя сцены, якія ўтвараюць амаль квадратны замкнёны двор, і пяць шматярусных вежаў былі ўзведзены у 1506 - 1510 гг. Замак абкружалі штучныя земляныя ўмацаванні - вал і роў, праз які перакінуты развадны мост. Сцены мелі тры ўзроўні бою. У ніжняй частцы сценаў прарэзаны амбразуры для гарматаў. На вышыні 8 м унутры сценаў ішла галерэя з ружэйнымі байніцамі. Завяршала сцены баёвая пляцоўка, пакрытая зубчатым парапетам. Вежы маюць аднолькавы прынцып кампазіцыйнай будовы. Асаблівай магутнасцю вылучалася шасціярусная вежа - брама. Дэкаратыўнае аздабленне помніка заснавана на спалучэнні адкрытай цаглянай муроўкі з украпінамі камянёў і атынкаваных арачных нішаў, раструбай амбразур, арнаментальных паясоў. Разнастайны прапарцыянальны лад і дэкор вежаў надаюць замку непаўторны мастацкі вобраз.

Падобныя кампазіцыю, дэкор і фартыфікацыйныя элементы мелі абарончыя царквы канца XV - пачатку XVI стст. у Полацку, Супраслі, Сынковічах і Мураванцы. Заснавальнікам гэтага тыпу культавых будынкаў з’явіўся, верагодна, Сафійскі сабор ў Полацку, які ў 1495 - 1501 гг. быў перабудованы і набыў абарончыя абрысы. Самабытная архітэктура цэркваў - крэпасцей склалася на аснове знітавання структуры руска - візантыйскага крыжова - купальнага храма і традыцыйных прыёмаў мясцовага дойлідства. Найбольш выдатнымі помнікамі цэрквей - крэпасцей лічацца цэрквы ў Сынковічах і Мураванцы.

Акрамя чатырохвежавых храмаў - крэпасцей да беларускай готыкі належаць яшчэ некалькі старадаўніх культавых будынкаў, якія не маюць выяўленых абарончых прыстасаванняў. Гэта найбольш раннія на беларускай зямлі мураваныя касцёлы XV - XVI стст. у вёсках Ішкалдзь, Уселюб, Гнезна, а таксама Барысаглебская царква ў Навагрудку. Ім уласцівыя гатычная канструкція і мысцовы характар дэкору: нярвюрныя скляпенні, контрфорсы, стральчастыя прыёмы, тоўстыя сцены, аздобленыя ўзорам з атынкаваных арачных нішаў і цёмнай перапаленай цеглы.

Менавіта два помнікі беларускага абарончага дойлідства: замак у Міры і царква - крэпасць у Сынковічах уключаныя ў каталог шэдэўраў сусветнай архітэктуры. Літаратура:

1. “Народная асвета” № 5, 6, 7 / 1994 г.

2. “Роднае слова” № 8, 9 / 1993 г.

Реферат опубликован: 9/02/2009